Беларуская Служба

На БелАЭС зафіксавана ўспышка каранавіруса

26.05.2020 10:46
«На беларускай пляцоўцы, гэты праект у нас у асаблівым прыярытэце, зафіксавана каля 100 інцыдэнтаў, каля 100 станоўчых тэстаў».
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Каранавірус выявілі амаль у 100 спецыялістаў на пляцоўцы Беларускай АЭС, пра гэта паведаміў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў галіны, паведамляе «Наша Ніва».

«На беларускай пляцоўцы, гэты праект у нас у асаблівым прыярытэце, зафіксавана каля 100 інцыдэнтаў, каля 100 станоўчых тэстаў. Гэта не толькі  расійскія работнікі, але і прадстаўнікі беларускага заказчыка. Усе каранцінныя захады выконваюцца, але я прашу кіраўніцтва АЭС, куратараў праекта яшчэ дадаткова ўзмацніць працу. У нас там цяпер самая гарачая пара — на працягу найбліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію і выйсці на фізичны пуск, пры гэтым максімальна абараняючы і зберагаючы персанал», — сказаў Ліхачоў.

Беларускія ўлады пра ўспышку на Беларускай АЭС не паведамлялі. Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, якая не публікуе статыстыкі па раёнах і інфармацыі пра лакалізацыю ўспышак эпідэміі.

эж