Беларуская Служба

Ціханоўская адмяніла сённяшні мітынг у парку Дружбы народаў

06.08.2020 15:49
«Мы абскардзілі гэтае рашэнне ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Мінгарвыканкам, але мы не будзем правакаваць людзей».
4
4 жніўня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваннеPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская адмяніла сённяшні мітынг у парку Дружбы народаў у Мінску. Прычына – дзеянні ўладаў, якія арганізавалі «святочнае мерапрыемства» на тым жа месцы. Прэс-служба Ціханоўскай назвала іх «абсалютна незаконнымі», паведамляе «Еўрарадыё».

Як вядома, раней сустрэчы Святланы Ціханоўскай з выбарцамі былі сарваныя ўладамі ў Слуцку і Салігорску. Там нават затрымалі два дзясяткі людзей.

«Мы абскардзілі гэтае рашэнне ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Мінгарвыканкам, але мы не будзем правакаваць людзей», – піша прэс-служба.

Але ў 19:00 кандыдат у прэзідэнты разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай, «як грамадзяне Рэспублікі Беларусь», наведаюць Кіеўскі сквер у сталіцы – там будзе праходзіць арганізаваны гарадскімі ўладамі «Дзень адкрытых дзвярэй установаў дадатковай адукацыі».

вс