Беларуская Служба

Перад заўтрашнім галасаваннем Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў (ВІДЭА)

08.08.2020 11:00
Кандыдатка ў прэзідэнты кажа пра любоў да людзей сваёй краіны і неабходнасць пераменаў.
 ,
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўскай і Марыя КалеснікаваКадр з відэазвароту напярэдадні выбараў

Перад заўтрашнім галасаваннем на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да суродзічаў.

У відэароліку, размешчаным у сацыяльных сетках, кандыдатка ў прэзідэнты кажа пра любоў да людзей, сваёй краіны і неабходнасць пераменаў.
Ціханоўская сказала, што беларусы не падзелены на нацыю і чыноўнікаў, бо ўсе яны вялікая сям’я. Яна крытыкавала паводзіны кіраўніка краіны. Прыгадала, што прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка кіруе краінай ужо 26 гадоў.

«Цяперашняя ўлада выступае супраць прыватызацыі прадпрыемстваў, але ў той жа час яны прыватызавалі ўсю краіну. Беларусы з'яўляюцца нічыёй уласнасцю і краіна не павінна належаць аднаму чалавеку», – сказала Ціханоўская.

Разам з ёй на відэа выступілі жонкa Валерыя Цапкалы Вераніка і піяр-менеджар Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава – стршыні штабаў палітыкаў, якім не дазволілі ўдзельнічаць у выбарах.

яс