Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская не прызнала вынікі выбараў, якія агучыў ЦВК

10.08.2020 11:57
Ціханоўская таксама заявіла, што краіну пакідаць не плануе.
.
С. Ціханоўская на выбарчым участку ў Мінску AP/Associated Press/East News

На прэс-канферэнцыі ў Мінску Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што канчатковых вынікаў няма, але па дадзеных незалежных назіральнікаў, ёсць участкі, дзе ў дзясяткі разоў больш тых, хто прагаласаваў, чым заяўлена ЦВК.

Ціханоўская таксама заявіла, што краіну пакідаць не плануе: «Я не бачу прычын для таго, каб я была арыштаваная. Тое, што адбылося ўчора ў Мінску – гэта злачынства, – сказала Ціханаўкая. – Мы ведаем, што ёсць пацярпелыя, я вельмі спадзяюся, што няма загінулых. Інакш гэта будзе пачатак канца. Мы сталі сведкамі таго як улада сілавымі метадамі абараняе свае пазіцыі. Колькі мы ні прасілі не аддаваць сілавыя загады супраць мірных грамадзяны, аднак былі ўжытыя несувымерныя меры. Светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі. Гэта страшна, асабліва, падчас адсутнасці Інтэрнэту. Гэта жах нейкі адключаць інтэрнэт у краіне ў такі момант»

«Мы за мірныя перамены. Улада павінна падумаць, як мірным спосабам перадаць уладу. У іх жа адзіны спосаб – гвалт над беларусамі. Я была ўпэўненая, што яны не пойдуць на такі крок. Мы будзем рабіць усё, каб такога не паўтарылася я выказваю падтрымку і заклікаю пацярпелых звяртацца ў штабы» – заявіла Ціханоўская.

Раніцай старшыня ЦВК Беларус Лідзія Ярмошына паведаміла афіцыйныя вынікі галасавання. Пав афіцыйнага падліку галасоў А. Лукашэнка набраў 80,23%, Святлана Ціханоўская – 9,9%. Андрэю Дзмітрыеву налічылі 1,04%, Ганне Канапацкай – 1,68%, а Сяргею Чэрачаню – 1,13%. Супраць усіх прагаласава 6,02% беларусаў. Яўка выбарцаў склала 84,23%.

Падчас 8-хвіліннай прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла, што выбары праходзілі ў «беспрэцэдэнтных умовах», а яе саму ў гадзіну ночы эвакуявалі з Дому ўрада.

tut.by/euraradio/эж