Беларуская Служба

Следчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў

10.08.2020 11:42
Санкцыі прадугледжваюць пакаранне ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Аўдыё

Следчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. «Супрацьпраўныя дзеянні суправаджаліся гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі з якіх пацярпелі. Вынішчалася маёмасць, аказваўся супраціў прадстаўнікам улады», піша прэс-служба СК.

У цяперашні час больш за сто следчых працуюць на месцах здарэнняў. У ходзе аглядаў зафіксавана выкарыстанне ў якасці прылад здзяйснення злачынства смеццевых кантэйнераў, лавак, палак, камянёў, аскепкаў тратуарнай пліткі, шкляных бутэлек, а таксама лёгкаўзгаральных вадкасцяў.

Атрыманы запісы камер відэаназірання, устаноўлены і працягваюць усталёўвацца асобы, датычныя да беспарадкаў. Многія з затрыманых знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Дзеянням усіх будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка.

Распачатыя крымінальныя справы ч.1 і ч.2 арт.293 (Масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыі вышэй указанага артыкула прадугледжваюць пакарання, адпаведна, да 15 і да 8 гадоў пазбаўлення волі.