Беларуская Служба

Прэм'ер Латвіі лічыць немагчымым праводзіць з Беларуссю ЧС па хакею

14.08.2020 11:34
"Цяпер я не бачу, як мы як краіна можам арганізаваць чэмпіянат разам з Беларуссю".
     ,  13  2020 .
Акцыя пратэсту каля станцыі метро "Пушкінская", Мінск 13 жніўня 2020 г.EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш лічыць немагчымым праводзіць з Беларуссю чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. На пазіцыю Рыгі паўплывалі апошнія падзеі ў Беларусі, дзе жорстка разганяліся мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, былі затрыманыя і збітыя тысячы людзей, паведамляе "Еўрарадыё".

"Я думаю, што падзеі ў Беларусі рэзка мяняюць сітуацыю, — кажа прэм'ер Латвіі. — Цяпер я не бачу, як мы як краіна можам арганізаваць чэмпіянат разам з Беларуссю".

Па словах Карыньша, адпаведныя структуры павінны скантактавацца ў гэтай справе з Міжнароднай федэрацыяй хакею, каб знайсці "правільнае рашэнне". Аднак яе кіраўнік і сябар Аляксандра Лукашэнкі Рэнэ Фазэль не хоча і чуць пра перанос першынства свету: "Мы гатовы ехаць у Беларусь".

эж