Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялог

14.08.2020 12:54
Яна таксама заклікала мэраў беларускіх гарадоў 15 і 16 жніўня арганізаваць масавыя і мірныя дэманстрацыі.
         .
Святлана Ціханоўская заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялог.PAP/EPA/Toms Kalnins

Святлана Ціханоўская заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялог з грамадствам. Галоўная канкурэнтка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, якая зараз знаходзіцца ў Літве, размясціла ў інтэрнэце зварот да сваіх суайчыннікаў. Яна заклікала ўлады спыніць гвалт на вуліцах беларускіх гарадоў і пачаць дыялог з грамадствам.

- Сітуацыя крытычная. Я з болем гляджу на тое, што адбываецца ў нашай краіне ўжо некалькі дзён. Гвалт на вуліцах беларускіх гарадоў трэба спыніць. Я заклікаю ўлады спыніць насілле і пачаць дыялог. Я прашу ўсіх мэраў гарадоў 15 і 16 жніўня арганізаваць масавыя і мірныя дэманстрацыі.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што ўпершыню за 26 гадоў улады Аляксандра Лукашэнкі беларусы аб'ядналіся.

аз