Беларуская Служба

Беларускай асацыяцыі журналістаў – 25 гадоў!

16.09.2020 09:12
Арганізацыя прысвячае свой юбілей ўусім калегам-журналістам, якія працуюць пад ціскам з боку ўладаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

БАЖ заявіла, што сённяшні дзень – не для святкавання ды ўспамінаў. Цяпер у Беларусі ідзе вайна супраць журналістаў і арганізацыя салідарызуецца з сумленнымі журналістамі, якіх пераследуюць улады, кажа прэс-сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі.

- Да 25-годдзя мы рыхтаваліся з вясны, запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў ды сустрэч. Аднак канец лета кардынальна змяніў сітуацыю. Цяпер у Беларусі ідзе вайна супраць журналістаў. Нашых калег штодзённа затрымліваюць, судзяць, збіваюць на акцыях. Таму сёння мы ня будзем святкаваць, наш юбілей мы прысвячаем усім калегам, хто робіць сапраўдную незалежную журналістыку ў Беларусі. Усім калегам, хто пад ударам.

БАЖ прысвячае свой дзень – 25-годдзе існавання арганізацыі – калегам-журналістам. Усім, хто быў незаконна затрыманы. Збіты. Асуджаны. У каго забралі ці зламалі тэхніку, заблакавалі сайт. Каму незаконна адмаўляюць друкаваць і распаўсюджваць газету. Кожнаму і кожнай, хто робіць сапраўдную праўдзівую журналістыку.

юл