Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх, хто збіраецца на Марш Справядлівасці ў Мінску і рэгіёнах

19.09.2020 14:49
«Памятайце, што толькі разам мы можам збудаваць краіну для жыцця.» 
Святлана ЦіханоўскаяТэлеграм-канал Пул Першай (@pulpervoi)

Святлана Ціханоўскі звярнулася да ўсіх, хто ў гэтую нядзелю а 14:00 збіраецца на Марш Справядлівасці ў Мінску і рэгіёнах.

- Дарагія Беларусы, мы нацыя, якая паважае свае традыцыі. І мне здаецца, што лепшая традыцыя, якая паявілася за апошні час – гэта выходзіць на маршы салідарнасці па нядзелях. Кожны тыдзень вы паказваеце сабе і свету, што беларускі народ гэта сіла. І я падтрымліваю ўсіх, хто выйдзе ў цэнтры свайго гораду ў гэтую нядзелю. Памятайце, што толькі разам мы можам збудаваць краіну для жыцця.

Гэта заўтра, а сёння ў Мінску «Жаночы бліскучы марш» каля камароўскага рынку, а па ўсёй Беларусі – Марш Раёнаў.

У Варшаве ідзе «Марш нацыянальнага сцягу».