Беларуская Служба

Чарговы дыпламат звольніўся ў знак пратэсту

22.09.2020 11:19
Павел Слюнкін, першы сакратар упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў аб сыходзе з пасады.
 ,
Павел Слюнкін, былы першы сакратар ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў БеларусіФэйсбук

Пра гэта паведамляе ex-press.by.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацвердзіў Свабодзе, што Слюнкін працуе ў МЗС, але інфармацыю аб яго сыходзе з пасады, а таксама заяву Паўла Латушкі аб масавых звальненнях з дыпламатычнага ведамства пакінуў без каментара.

Былы амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка напісаў пазаўчора ў сваім тэлеграм-канале, што 30 дыпламатаў звольняць са структуры МЗС за выказванні ў асабістых сацсетках аб нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў і актамі гвалту над мірнымі дэманстрантамі з боку амапаўцаў. Слюнкін быў адным з тых, хто рабіў такія выказванні.

ав