Беларуская Служба

У Беларусі распачата больш за 250 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў і мірных пратэстаў

22.09.2020 18:35
Вядома, што па артыкуле «Масавыя беспарадкі» праходзіць не менш за 87 чалавек.
    . , 20  2020
Мірныя пратэсты на вуліцах Мінска. Нядзеля, 20 верасня 2020 годаPAP/EPA/STR

У Беларусі распачата больш за 250 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў і мірных пратэстаў. Гэтыя звесткі сабралі беларускія праваабаронцы. Яны ахопліваюць чатыры з паловай месяцы 2020 года, паведамляе «Еўрарадыё».

Вядома, што па артыкуле «Масавыя беспарадкі» праходзіць не менш за 87 чалавек. Астатнія з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў па іншых артыкулах. На сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» знаходзіцца спіс людзей, якія праходзяць па крымінальных справах. 68 з іх ужо прызнаны палітвязнямі.

Дагэтуль невядома хаця б пра адну крымінальную справу, распачатую па фактах насілля сілавікоў у дачыненні мірных пратэстоўцаў. У лепшым выпадку заяўляецца, што «ідзе праверка».

вс