Беларуская Служба

Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча - ператрус

23.09.2020 10:35
БАЖ: Такі маштаб рэпрэсій супраць журналістаў як цяпер ніколі не назіраўся.
Аўдыё
  • Кіраўнік інфармацыйнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Хвоін сказала нам, што такі маштаб рэпрэсій супраць журналістаў як цяпер ніколі не назіраўся
       -   ,
Рэпрэсіўная машына лукашэнкаўскага рэжыму не ашчаджае нікога - ні мірных пратэстоўцаў, ні журналістаўPAP/EPA/STRINGER

Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча - ператрус. Яго затрымалі, калі ён ранкам выйшаў з сабакам у двор.

Як паведаміла яго жонка Адар'я Гуштын, журналістка парталу tut.by, ператрус звязаны з артыкулам у «Нашай Ніве» пра дыджэя Сакалоўскага. У артыкуле малады чалавек сцвярджаў, што на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра ўнутраных спраў Барсукоў.

Ператрус праводзіць Упраўленне ўласнай бяспекі МУС, паведамляе «Наша Ніва».

Кіраўнік інфармацыйнай службы Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Хвоін сказала нам, што такі маштаб рэпрэсій супраць журналістаў як цяпер ніколі не назіраўся.

слухайце аўдыёфайл

вс