Беларуская Служба

Інаўгурацыя Лукашэнкі выклікала масавыя пратэсты

23.09.2020 19:41
Пасля патаемнай ўрачыстасці ў розных гарадах Беларусі адбыліся стыхійныя пратэставыя акцыі. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

У сераду ў беларускай сталіцы раптоўна прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі.

Дату мерапрыемства не раскрывалі. Таму пасля ўрачыстасці ў розных месцах Мінску адбыліся стыхійныя пратэставыя акцыі. У розных частках гораду людзі выйшлі на ланцугі пратэсту, акцыі нязгоды зладзілі студэнты, жыхароў мікрараёнаў гораду.

Улады прыгналі войскі ды міліцыю, ачапілі ўвесь цэнтр гораду. Тым ня менш у раёне Нямігі адбыўся марш да Стэлы. Людзі выйшлі на праспект Пераможцаў, адбыліся акцыіў дварах, распавёў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

- У Мінску адбыліся акцыі пратэсту, у цэнтры гораду былі задзейнічаны нават вадамёты. У дварах таксама людзі збіраліся ды ладзілі лакальныя акцыі. Іх абурыла гэтая клаўнада, што зладзіў Лукашэнка. Гэта выкліча вялізарныя акцыі пратэсту ў самы бліжэйшы час. Інаўгурацыя нічога не змяніла, толькі паказала адсутнасць падтрымкі гэтай улады.

Улады кінулі ўнутраныя войскі ды міліцыю на разгон акцый. Сілавікі ўжывалі вадамёты, газ. Найбольш жорсткія затрыманні адбыліся ў Мінску. Затрымана 50 чалавек.

Пратэставыя акцыі прайшлі таксам ў іншых гарадах Беларусі, між іншым у Жодзіна, Салігорску, Лідзе, Маладзечне, Брэсце, Магілёве.

юл