Беларуская Служба

У Мінску праходзіць Жаночы марш

26.09.2020 14:19
Тэлеграм-супольнасць Беларусі напярэдадні маршу назвала яго «рэпетыцыяй» заўтрашняй «інагурацыі Святланы Ціханоўскай».
 ,    , 26  2020 .
Жаночы марш, Камароўскі рынак у Мінску, 26 верасян 2020 г.PAP/EPA/STR

26 верасня, у суботу ў Мінску каля Камароўскага рынку прайшоў ужо традыцыйны Жаночы марш. Жыхаркам беларускай сталіцы сабрацца перашкаджалі сілавікі, якія пад'язджалі да натоўпу ў бусах, выхоплівалі выпадковых удзельнікаў марша, адбіралі сцягі. Брутальна забралі сцяг і ў Ніны Багінскай, якая была сярод удзельніц акцыі. Яна кінулася ратаваць сцяг і апынулася ў бусе людзей у балаклавах.

У параўнанні з папярэднімі Жаночымі маршамі сённяшняя акцыя сабрала значна менш удзельнік. Тэлеграм-супольнасць Беларусі напярэдадні маршу назвала яго «рэпетыцыяй» заўтрашняй «інагурацыі Святланы Ціханоўскай».

На дадзены момант вядома як мінімум пра дзесяць затрыманых мірных дэманстрантаў.

эж