Беларуская Служба

АМАП не выключае прымянення агнястрэльнай зброі супраць дэманстрантаў

17.10.2020 10:01
Сёння 70-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў беларусаў, якія патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых выбараў.
Затрыманні на адным з мінскіх пратэстаўPAP/EPA/STRINGER

Сёння ў Мінску жанчын збіраюцца на чарговы марш. Па суботах у Беларусі ладзяцца традыцыйныя акцыі пратэсту, удзельніцы якіх патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Нагадваем, сёння 70-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

Удзельніцы плануюць сабрацца апоўдні каля папулярнага гандлёвага цэнтра Dana Mall і накіравацца ў цэнтр горада. У сваю чаргу, а 15.00 запланаванае шэсце з раёна плошчы Перамогі. Удзельніцу з’явяцца на дэманстрацыю з кветкамі - сімвалам мірнага пратэсту.

Сённяшняе шэсце павінна апярэдзіць чарговую буйную акцыю, якая запланаваная  на заўтра ў Мінску.

Тым часам кіраўнік сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба ў заяве для мінскага тэлебачання СТВ не выключыў прымянення зброі супраць дэманстрантаў:

- Перад выкарыстаннем агнястрэльнай зброі мы, вядома, выкарыстаем усе іншыя магчымыя спосабы. Але калі гэта трэба будзе зрабіць, гэта будзе зроблена. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі маюць дастатковыя паўнамоцтвы, у тым ліку ў дачыненні да прымянення зброі.

Палкоўнік Дзмітрый Балаба - чацвёрты высокапастаўлены супрацоўнік МУС Беларусі, які апошнім часам заявіў пра магчымасць прымянення агнястрэльнай зброі супраць дэманстрантаў.

аз