Беларуская Служба

Паток беларусаў, якія з'яжджаюць з Беларусі, не змяншаецца

22.10.2020 14:36
Многія з іх пакідаюць Беларусь ужо не па медыцынскіх прычынах, як гэта было на пачатку, а з-за крымінальнага пераследу.
     ,    ,       .
Улады польскай сталіцы падрыхтавалі кароткі даведнік, прысвечаны людзям з Беларусі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё ў Варшаве.сацсеткі

Дыпламатычны крызіс, у выніку якога больш за 20 польскіх дыпламатаў выехалі з Беларусі, значна ўскладніў магчымасці выезду ў Польшчу беларускіх грамадзян, якія падвяргаюцца пераследу з боку ўлады. У канцы жніўня-пачатку верасня такія людзі маглі вельмі хутка атрымаць візу на месцы. Цяпер гэта вельмі немагчыма, а патрэба ёсць – гаворыць Алесь Зарэмбюк з Беларускага дому ў Варшаве.

-Асабліва ў рэгіёнах цяпер шукаюць гэтак званых каардынатараў. На іх прымушаюць даваць паказанні ўжо арыштаваных паплечнікаў. Літаральна ўчора нам удалося перавезці ў Львоў дзяўчыну з Гродна, на якую далі паказанні яе былыя паплечнікі. Іх прымусілі даць паказанні. Яны ўжо атрымала візу ў Львоўскім консульстве і ўжо накіроўваюцца ў Варшаву.

Алесь Зарэмбюк гаворыць, што ў сітуацыі, калі амаль немагчыма атрымаць візу на месцы, яны ў тэрміновых выпадках рэкамендуюць выязджаць ва Украіну і там падаваць дакументы на шэнгенскую ці польскую нацыянальную візу.

Алесь гаворыць, што, на жаль, паток людзей, якія выязджаюць з Беларусі не спыняецца.

-Паток вялікі. Многія з іх пакідаюць Беларусь ужо не па медыцынскіх прычынах, як гэта было на пачатку, а з-за крымінальнага пераследу.

Дарэчы, улады польскай сталіцы падрыхтавалі кароткі даведнік, прысвечаны людзям з Беларусі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё ў Варшаве.

У даведніку ёсць нумары паліцыі, хуткай дапамогі, інфармацыя пра грамадскі транспарт, гарадскія ровары, медыцынскае страхаванне, сацыяльных праграмы, школы і дзіцячыя садкі.

ав