Беларуская Служба

Памежнікі не пускаюць у Беларусь «дужых маладых людзей»

26.10.2020 16:42
У асноўным у Беларусь не пускалі жыхароў Украіны, Польшчы і Літвы. 
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

За мінулы тыдзень памежнікі адмовілі ва ўездзе ў Беларусь 595 замежнікам. «Абсалютная большасць з іх – дужыя маладыя людзі, спартыўнага целаскладу, якія ніяк не змаглі растлумачыць або пацвердзіць мэты прыбыцця ў Беларусь», – заявіў у панядзелак прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Ён дадаў, што ў асноўным у Беларусь не пускалі жыхароў Украіны, Польшчы і Літвы. Менавіта ў гэтых краінах, паводле рэжыму Лукашэнкі, знаходзяцца «лялькаводы» беларускіх пратэстаў.

вс