Беларуская Служба

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук пазбаўляецца ад яшчэ аднаго супрацоўніка

25.11.2020 16:24
Уладзімір Шыпіла - пяты навуковец за апошнія тыдні навукоўцам, з кім не будзе падоўжаны кантракт. 
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/Vaclav Mach

Яшчэ адзін гісторык атрымаў паведамленне, што Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не працягне з ім кантракт пасля 31 снежня. Гэта навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Уладзімір Шыпіла, паведамляе Наша Ніва.

Шыпіла – пяты навуковец за апошнія тыдні навукоўцам, з кім не будзе падоўжаны кантракт. Раней стала вядома, кантракты не працягнуць з Мікалаем Волкавым, Кацярынай Крывічанінай, Андрэем Радаманам і Аляксеем Шаландам.

Нагадаем, што Уладзіміра Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Яго тады асудзілі на сем сутак арышту, а ліст у яго падтрымку падпісалі 50 антраполагаў Польшчы.

ав