Беларуская Служба

Выбарцы тры месяцы дамагаліся сустрэчы з дэпутатам

26.11.2020 15:17
Юрыст Дзмітрый Салаш, які прысутнічаў на праёме дэпутата лічыць, што нейкія зрухі адбываюцца, але асаблівых спадзяванняў на абяцанні ён не мае.
Grodno, Białoruś.
Grodno, Białoruś.Shutterstock

Дэпутат па 51-й Цэнтральнай выбарчай акрузе ў Гродне Лілія Кір’як дала выбарцам новыя абяцанні: запрасіць выніковыя пратаколы на прэзідэнцкіх выбарах у сваёй акрузе і даведацца ці ўзбуджаны крымінальныя справы да супрацоўнікаў міліцыі, якія ўжывалі насілле ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Абмяркоўваліся найбольш набалелыя пытанні: папраўкі ў артыкул 23.34 паводле якога судзяць усіх дэманстрантаў. Выабарцы патрабавалі, каб дэпутат выступіла не за больш жорсткія меры пакарання, а наадварот за спрашчэнне працэдуры ўзгаднення масавых мерапрыемстваў. Папраўкі дэпутат не падтрымала і параіла выбарцам сабраць 50 тысяч подпісаў і самастойна рэалізаваць ідэю.

У той самы час паабяцала правесці справаздачную сустрэчу, запрасіць выніковыя пратаколы на прэзідэнцкіх выбарах у сваёй акрузе і даведацца ці ўзбуджаны крымінальныя справы да супрацоўнікаў міліцыі, якія ўжывалі насілле ў дачыненні мірных дэманстрантаў.

Юрыст Дзмітрый Салаш, які прысутнічаў на праёме дэпутата лічыць, што нейкія зрухі адбываюцца, але асаблівых спадзяванняў на абяцанні ён не мае. «Нейкае дваякае адчуванне. З аднаго боку думка аб тым, што патрэбна дэцэнтралізацыя ўлады ў іх ёсць і яны гэта абмяркоўваюць. Але з іншага боку – яны нечага баяцца».

Алесь Завіноўскі