Беларуская Служба

«Змагаемся за нашу і вашу свабоду». Польскія пісьменнікі пішуць беларускім

26.11.2020 17:59
«Вялікія войскі, бравыя генералы, службы – таемныя, бачныя і двухполыя, – супраць каго так аб’ядналіся? – Супраць некалькіх думак… Што бывала!»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneuzhursky/shutterstock.com

Польскія пісьменнікі выказаліся супраць гвалту ў Беларусі, падтрымаўшы беларускіх калег адкрытым лістом, перадае «Белсат».

«У няпросты і для Польшчы час мы са сціснутым сэрцам чытаем ваш адкрыты ліст і навіны з Беларусі пра распаўсюд беззаконня ды гвалту. Самаабвешчаная ўлада, топчучы Канстытуцыю ды асноўныя правы чалавека і грамадзяніна, хоча грубаю сілаю здушыць пратэсты грамадзянскае супольнасці, сведчанне жыцця народу свабоднага, годнага і разумнага. Гнеў грамадзянаў сваёй краіны, чые законы гвалтуе, яна спрабуе скіраваць супраць уяўных ворагаў. Змагаючыся са свабодаю, шукае саюзнікаў сярод тых, хто ў свеце імкнецца яе зрынуць.

Згадваюцца ранейшыя словы Цыпрыяна Каміля Норвіда: «Вялікія войскі, бравыя генералы, службы – таемныя, бачныя і двухполыя, – супраць каго так аб’ядналіся? – Супраць некалькіх думак… Што бывала!»

У час выпрабавання будзьце ўпэўненыя ў нашай салідарнасці. Правы чалавека аднолькавыя для ўсіх – дзеля іх абароны мы заўсёды змагаемся за нашу і вашу свабоду».

Ліст падпісалі 54 пісьменнікі, у тым ліку лаўрэатка Нобэлеўскай і Букераўскай прэміяў Вольга Такарчук.

эж