Беларуская Служба

Сяргею Ціханоўскаму выставілі абвінавачванне ў распальванні сацыяльнай варожасці

30.11.2020 12:08
 Паводле новага абвінавачвання Ціханоўскага могуць утрымліваць пад вартай яшчэ 18 месяцаў.
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 majaWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Стала вядома, што Сяргею Ціханоўскаму выставілі абвінавачванне ў распальванні сацыяльнай варожасці. Гэта адбылося перад сканчэннем тэрміну ягонага ўтрыманьня пад вартай паводле папярэдніх абвінавачанняў, піша Tut.by. Паводле новага абвінавачвання Ціханоўскага могуць утрымліваць пад вартай яшчэ 18 месяцаў.

Незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Сяргей Ціханоўскі ў СІЗА знаходзіца ўжо паўгоду. Адвакат Віктар Мацкевіч сказаў, што Сяргей «крайне абураны» новым абвінавачваннем.

яс