Беларуская Служба

У Гродне з выставы знялі карціны з белымі і чырвонымі колерамі

25.02.2021 10:14
У Гродне з выставы мінскай мастачкі Надзі Букі «Асабістая справа» знялі шэсць карцін.
Аўдыё
  • Выстава без белых і чырвоных колераў
.
.Pezibear/pixabay.com/CC0

Усе яны маюць спалучэнне белага і чырвонага колераў. Выстава адбываецца ў галерэі гандлёвага цэнтра «Kazzarma Mall». Гаспадары ад каментароў адмаўляюцца.
Аб тым, што ў выставе зробленыя такія змены, мастачка даведалася ад журналістаў, але афіцыйна ні прычын умяшання, ні хто яго ініцыяваў, ёй не паведамілі.

Яна распавяла, што толькі дзве з карцін былі на тэму пратэстаў-2020.

Усе, акрамя апошняй, выразаныя манікюрнымі нажніцамі. Такія творы мастачка называе «буцінанкамі».

Спадзяецца, што нешта даведаецца 27 лютага, калі адбудзецца сустрэча з наведвальнікамі галерэі.

Адзін з гродзенскіх аматараў мастацтва кажа, што мясцовыя ўлады цяпер усяго баяцца і такім чынам рэагуюць на бел-чырвона-белыя колеры.

«Зараз трэнд такі, каб прызнаць бчб-сімволіку экстрэмісцкай – вось яны гэта і выконваюць, каб не бачылі людзі. Але гэта – дурасць, дурасць канешне».

Алесь Завіноўскі, Гродна