Беларуская Служба

Павел Латушка чыноўнікам: Ён гатовы выкінуць вас

27.02.2021 10:10
Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заахвочвае дзяржслужачых падпісаць адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.
Павал ЛатушкаНАУ

«Ён гатовы выкінуць вас, пераўтварыць вашую працу ў прах», – так Павел Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, звяртаецца да чыноўнікаў.

«Чысткі» прайшлі і працягваюцца ў Міністэрстве па падатках і зборах, Міністэрстве культуры, Міністэрстве замежных спраў, Дзяржаўным камітэце па маёмасці, Мінскэнерга і Магілёўэнэрга. Тут жа – Мінгаз, Белмытнясэрвіс, Упраўленне Беларускай чыгункі, МУС і Следчы камітэт. Нелегітымная ўлада не грэбуе звальняць па палітычных матывах і лекараў 2-й Гарадской клінічнай бальніцы – на фоне пандэміі каранавіруса. Спіс арганізацый, якія закранулі рэпрэсіі, вельмі вялікі.

-Вы можаце маўчаць, сагнуць спіну, калені, але вы можаце супрацьстаяць. У вашых руках самая моцная зброя супраць такога беззаконня: салідарнасць. Збярыце волю ў кулак, аб’ядноўвайцеся. Вы можаце рабіць гэта рознымі шляхамі: уступайце ў незалежныя прафсаюзу, абмяркоўвайце стратэгію з калегамі, якім вы давяраеце, падпішыце адкрыты ліст работнікаў дзяржупраўлення за адстаўку Лукашэнкі, - гаворыць у звароце Латушка.

Павел Латушка дадаў, што кожны можа разлічваць на фінансавую падтрымку праз Хуткую ўзаемадапамогу і іншыя сэрвісы. Акрамя таго, тыя, хто трапіў пад палітычныя рэпрэсіі, могуць быць упэўненыя: пасля змены ўлады яны будуць адноўлены на сваіх працоўных месцах і працягнуць займацца справай.

ав