Беларуская Служба

Караеў: Пераследуйце тых, хто пагражае чыноўнікам і вам

04.03.2021 10:29
У Дзень міліцыі ініцыятыва By_Pol апублікавала запіс, як паведамляе, былога міністра унутраных спраў Юрыя Караева на развітанне з супрацоўнікамі ГУБАЗіК.
Кадр з відэаBy_Pol

У Дзень міліцыі ініцыятыва By_Pol апублікавала відэа, на якім, як паведамляе, былы міністр унутраных спраў Юры Караеў на развітанне з супрацоўнікамі ГУБАЗіК гаворыць:

-Пераследуйце тых, хто пагражае чыноўнікам і вам. Еу і асабліва, калі вам: усё кідайце, шукайце гэтую пачвару і забівайце. Такі вам мой наказ.

На пачатку запісу Караеў прызнае, што пасля выбараў сілавікі не былі падрыхтаваныя да такога маштабу пратэстаў. На запісе Караеў называе беларусаў «тлустымі абывацелямі, тупымі, недалёкімі, гасударавымі людзьмі».

Відэа пракаментавала Святлана Ціханоўская. Паводле яе, акрамя абразы Караеў расказаў, як беларусы могуць перамагчы:

-Ён кажа, калі мы паўсюль, калі мы змагаемся штодзённа, калі не даем ім апамятацца – яны не могуць нападаць, а могуць толькі абараняцца. Яго словы даказваюць, што мы ўсё рабілі правільна і нам трэба працягваць кожны дзень: інфармацыя, вуліца, партызаншчына, міжнародны ціск, стварэнне арганізацый.

Паводле Ціханоўскай, словы Караева даказваюць, што другой хвалі пратэста рэжым не вытрымае.

ав