Беларуская Служба

У Беларусі пачалі затрымліваць лекараў на працоўным месцы

05.03.2021 17:02
Праваабаронцы паведамляюць, што палітычны пераслед працягваецца.
-  .
Лекар-неўролаг Руслан Бадамшын. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведаміў, што ў пятніцу ў Мінску на працоўным месцы быў затрыманы лекар-неўролаг Руслан Бадамшын, які раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях.

У Наваполацку прама ў паліклініцы затрыманы грамадскі актывіст Артур Сінега. Ён знаходзіцца на бальнічным і прыйшоў туды на прыём да лекара, дзе яго і затрымалі.

Стала вядома прычына затрымання актывіста з Брэста Аляксандра Казлянкі. Яго падазраюць у арганізацыі перакрыцця дарог у Брэсце ажно ў 2018 годзе.

юл