Беларуская Служба

NEXTA: «Лукашэнка. Залатое дно» – толькі пачатак у ланцужку расследаванняў пра карупцыю ў атачэнні Лукашэнкі

09.03.2021 12:02
Фільм каманды NEXTA менш чым за суткі сабраў мільён праглядаў.
.
«Лукашэнка. Залатое дно»Кадр з фільму

Фільм каманды NEXTA «Лукашэнка. Залатое дно» менш чым за суткі сабраў мільён праглядаў. Аўтары адзначаюць, што гэты фільм – толькі пачатак у ланцужку расследаванняў пра карупцыю ў атачэнні Лукашэнкі.

-Гэта расследаванне павінна было выйсці яшчэ тры тыдні таму. Першапачаткова мы планавалі зрабіць невялікі агляд маёмасці Лукашэнкі і нагадаць беларусам, што ўсё гэта дабро нажытае за наш з вам кошт. Аднак, у працэсе падрыхтоўкі і збору матэрыялаў з намі пачалі звязвацца людзі, якія некалі былі блізка звязаныя з карупцыйнымі схемамі незаконнага абагачэння сям’і і інтарэсаў самога дыктатара. Сапраўднасць сваіх сцвярджэнняў яны падмацоўвалі дакументамі, планамі, схемамі. Сапраўднасць сказанага і паказанага імі ў нас не выклікаюць ніякіх сумневаў, – пачынае фільм Сцяпан Пуціла.

У фільме сабраныя раней вядомая інфармацыя пра маёнтак Аляксандра Лукашэнкі, але і агучаныя новыя факты. Яго можна паглядзець на YouTube.

ав