Беларуская Служба

Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» паглядзелі амаль 3 мільёны 200 тысяч інтэрнаўтаў

10.03.2021 15:30
- Гэты фільм фармуе грамадскую думку,- кажа Анатоль Лябедзька, які выступіў у фільме, і які здаўна расследуе, як Лукашэнка злоўжывае дзяржаўнымі сродкамі.
Аўдыё
  • Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» з моманту публікацыі ў сеціве, 8 сакавіка, паглядзелі ўжо больш за 3 млн інтэрнаўтаў
  .
Кадр фільма «Лукашэнка. Залатое дно» .

Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» з моманту публікацыі ў сеціве, 8 сакавіка, паглядзелі амаль мільён дзевятсот тысяч інтэрнаўтаў. Каманда NEXTA расказвае ў ім пра шыкарнае жыццё Аляксандра Лукашэнкі за кошт беларусаў. У фільме паказваюцца рэзідэнцыі, дарагія аўтамабілі Лукашэнкі, які падкрэслівае, што ў яго нічога няма, акрамя Беларусі. Аўтары фільма раскрываюць карупцыйныя схемы і крыніцы даходаў узурпатара, дакументуюць, як ён бавіць час за тысячы і мільёны еўра, а таксама паказваюць людзей, якія акружаюць Лукашэнку.

- Гэты фільм фармуе грамадскую думку,- кажа Анатоль Лябедзька, які выступіў у фільме, і які здаўна расследуе, як Лукашэнка злоўжывае дзяржаўнымі сродкамі.

- Людзі, якія раней зусім не цікавіліся палітыкай, не заходзілі на грамадска-палітычныя сайты, цяпер праяўляюць цікавасць. Людзі быццам бы прышлі ў бібліятэку і ў адным месцы атрымалі доступ да лічбаў, фактаў, доказаў. Усё гэта сабрана ў адным пакеце. Гэта, канешне, эфектыўна. Паўтары мільёны людзей паглядзелі і я думаю, што на працы, у курылцы, ці за хатнім сталом абмяркоўваюць гэты фільм. Гэта азначае, што ён фармуе грамадскую думку. Таму мне падаецца, што можна разглядаць яго як цвік у рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі.

 Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» доўжыцца амаль паўтары гадзіны. Можна яго паглядзець у YouTube.

яс

Паслухайце сюжэт у далучаным файле