Беларуская Служба

Мужа зняволенай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай дэпартавалі з Беларусі

15.04.2021 13:01
Тэрмін забароны на ўезд у краіну – 10 гадоў.
 -
Таццяня Гацура-ЯворскаяФэйсбук

Мужа зняволенай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай дэпартавалі з Беларусі. Ён ужо ва Украіне. Тэрмін забароны на ўезд у краіну – 10 гадоў.

Стала вядома, што мужа затрыманай праваабаронцы Тацяны Гацура-Яворскай Уладзіміра Яворскага, які мае ўкраінскае грамадзянства, дэпартавалі з Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведаміў сын Уладзіміра і Тацяны Альгерд. Уладзімер з малодшым сынам Данілам ужо з'ехалі ва Украіну.

Агулам у сямʼі чацвёра дзяцей, агульны ў Тацяны і Уладзіміра малодшы сын Данік, якому ў траўні споўніцца 8. Старэйшыя Кастусь і Альгерд вучацца ў Кіеве, дачка Рагнеда збіраецца паступаць у БДУ.

Самой Тацяне Гацура-Яворскай сёння мусяць прад’явіць абвінавачванні ці адпусціць.
Заснавальніцу грамадскага аб’яднання «Звяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я – не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка.

Яе падазраюць у «фінансаванні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

Санкцыя згаданага крымінальнага артыкулу прадугледжвае да трох гадоў зняволення. 12 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі Тацяну Гацуру-Яворскую палітычнай зняволенай.

ав

Па крымінальнай справе затрыманая праваабаронца, якая зладзіла выставу пра хворых на каранавірус

09.04.2021 08:14
8 красавіка адбыліся адміністрацыйныя суды над усімі затрыманымі актывісткамі «Звяна».

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская пераведзена на «валадарку»

12.04.2021 08:11
Сутнасць абвінавачванняў, як і артыкулы па якой затрыманая праваабаронца, застаецца нявызначанай.