Беларуская Служба

У Беларусі згасае эканамічная актыўнасць

17.04.2021 08:34
Скарачэнне таваразвароту сведчыць пра падзенне даходаў насельніцтва і схільнасці да ашчаднасці.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

Рознічны таваразварот у першым квартале 2021 года склаў 13,1 мільярд беларускіх рублёў, або 95,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года.

Традыцыйна фінансавыя аналітыкі арыентуюцца на паказчыкі датычацца рознічнага гандлю пры ацэнцы кароткатэрміновых трэндаў. Такое значнае зніжэнне (на 4,5%), як мы назіраем цяпер, кажа пра падзенне даходаў насельніцтва і схільнасці да ашчаднасці.

У звязку з гэтым Лукашэнка з нецярпеннем чакае паступлення фінансавай дапамогі з усходу

Рэжым разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў да канца чэрвеня.

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай мільярду долараў, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры 500 мільёнаў Мінфін атрымаў 30 снежня.

юл