Беларуская Служба

Бацьку збілі, дзіця выкінулі за бчб сцяжок?! Гэта была правакацыя (дапоўнена)

18.04.2021 20:36
Адзін з тэлеграм-каналаў атрымаў відэа здарэння, якое, як адзначаюць аўтары, выклікае сумневы, але не даць яго было немагчыма.
Ровар дзіцяці застаўся ляжыць на вуліцыфота: сацсеткі

Гэта была правакацыя!

Паведамлялася, што побач з Новай Баравой збілі мужчыну і выкінулі каляску-ровар з дзіцём. Адзін з тэлеграм-каналаў атрымаў відэа здарэння, якое, як адзначалі аўтары, выклікае сумневы, але не даць яго было немагчыма.

"Гэта адбылося на вуліцы Славянскай. Хлопчыка, якому 2,5 года, забралі суседзі, за ім прыехала мама".

Аказалася, што мужчыну, бацьку дзіцяці, даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання, жонка ў стрэсе, папрасіла не здымаць. З дзіцем усё больш-менш у парадку. На яго ровары, які застаўся ляжаць на вуліцы, быў бел-чырвона-белы сцяжок.

Пазней канал напісаў, што гэта была правакацыя ябацек, і папрасіў прабачэння ў сваіх падпісчыкаў.

нг