Беларуская Служба

У Брэсце ліквідуюць «Польскую школу»

19.04.2021 20:05
Суд у Брэсце закрыў «Польскую школу», дырэктарка якой зняволеная па справе аб вечарыне памяці «выклятых жаўнераў».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

19 красавіка 2021 года эканамічны суд Брэсцкай вобласці разгледзеў справу па заяве пракурора горада Брэста. Фармальна ён выступіў «у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Брэста»,- паведамляе Свабода.

Суд вырашыў ліквідаваць Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Польская школа», усклаўшы абавязак па ліквідацыі на яго ўдзельнікаў. Працэс ліквідацыі Польскай школы павінен быць завершаны да 19 ліпеня 2021 года.

Рашэнне эканамічнага суду не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана ў суд апеляцыйнай інстанцыі не пазней 15 дзён з моманту яго прыняцця.

Ганна Панішава, намесніца старшыні Саюзу палякаў у Беларусі, дырэктарка «Польскскай школы» ў Брэсце знаходзіцца пад вартай з 13 сакавіка.

яс