Беларуская Служба

АБСЕ ўключыцца ў дапамогу палякам у Беларусі

20.04.2021 15:04
Такую заяву зрабіла кіраўнік арганізацыі Хельга Шмід у гутарцы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
.
.OBWE

АБСЕ мае намер аказаць дапамогу палякам у Беларусі. Такую заяву зрабіла кіраўнік арганізацыі Хельга Шмід у гутарцы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Размова палітыкаў адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

Прэзідэнцкі міністр Кшыштаф Шчэрскі паведаміў у гутарцы з Польскім радыё, што генеральны сакратар АБСЕ заявіла аб магчымай дапамозе па гэтым пытанні:

-Хельга Шмід запэўніла, што АБСЕ выкарыстае ўсе магчымыя каналы для дапамогі палякам у Беларусі. Зараз ужо актыўна вядзецца праца па дыпламатычных каналах, у тым ліку па ліні Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Высокага камісара па справах нацыянальных меншасцяў.

Месяц таму былі арыштаваныя лідары польскай меншасці ў Беларусі, у тым ліку старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут. Іх абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варажнечы. Цяпер за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах знаходзіцца пяць польскіх актывістаў.

iar/эж


Польшча пакарае кожнага, хто датычны да пераследу палякаў у Беларусі

27.03.2021 09:12
Кожны замешаны ў пераслед палякаў чыноўнік будзе названы,  яму будзе забаронены ўезд у Польшчу ды ЕЗ.

Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца са старшынёй АБСЕ, абмяркуюць становішча палякаў у Беларусі

16.04.2021 09:15
«Яны абмяркуюць, як можна выкарыстаць інструменты міжнароднага ціску, каб спыніць пераслед палякаў ды як можна паспрыяць трансфармацыі Беларусі».

Анжаліка Борыс у СІЗА вучыць польскай мове

17.04.2021 12:04
Пра гэта расказала актывістка Тацяна Гацура-Яворская, якая сядзела разам са старшынёй СПБ у адной камеры.