Беларуская Служба

За бчб-сцяжок у прыватным аўто на суткі пасадзілі гродзенскага фатографа

22.04.2021 16:37
Чарговым затрыманым за бел-чырвона-белы сцяжок у машыне стаў фатограф-фрылансер Валерый Юдзін.
Аўдыё
  • За бчб-сцяжок у прыватным аўто на суткі пасадзілі гродзенскага журналіста
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Яшчэ адзін пратакол за бел-чырвона-белы сцяжок у машыне. У Гродне ўжо другі выпадак, калі міліцыя складае пратакол за бел-чырвона-белы сцяжок у прыватным аўтамабілі.

Чарговым затрыманым за бел-чырвона-белы сцяжок у машыне стаў фатограф-фрылансер Валерый Юдзін.

Яго спынілі раніцай, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі на працу. У міліцыі склалі пратакол за правядзенне адзіночнага пікету. Дамоў Юдзіна не адпусцілі, а затрымалі на 72 гадзіны. Калі адбудзецца суд – невядома.

Валеры Юдзін працаваў фатографам у часопісе «Твой горад Гродна». За сцяжок у машыне месяц таму быў асуджаны гродзенец Мікола Лемяноўскі на 3840 рублёў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ