Беларуская Служба

Валец рэпрэсій праехаў па беларускай культуры

06.05.2021 12:06
За 1-ы квартал 2021 года зафіксаваны 291 выпадак парушэння правоў, што складае амаль 50% выпадкаў за ўвесь 2020-ы год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/PENBelarus

Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў першую ў гэтым годзе справаздачу пра маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры.

За 1-ы квартал 2021 года зафіксаваны 291 выпадак парушэння правоў, што складае амаль 50% ад агульнага аб’ёму зафіксаваных выпадкаў за ўвесь 2020-ы год (593). Ідэнтычная колькасць выпадкаў была ў 4-м квартале 2020-га года (292), калі машына рэпрэсій раскруцілася ўжо напоўніцу. Рост рэпрэсій і ціск, якія асабліва моцна выявіліся з 2-га паўгоддзя 2020 года, не слабне і набывае дадатковыя формы.

З агульнага ліку палітычных вязняў у краіне – 325 чалавек – 33 адносяцца да дзеячаў культуры. Яшчэ 4 дзеячы культуры асуджаныя судом да абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (у прастамоўі – “хімія”).

Асноўнымі ахвярамі рэпрэсій сталі выдаўцы ды літаратары, незалежныя культурныя прасторы, крамы з сімволікай. 11 з іх былі вымушаныя цалкам або часткова спыніць сваю дзейнасць. Заведзеныя палітычныя крымінальныя справы з-за нібыта “рэабілітацыі нацызму”.

Працягваюцца звальненні грамадзка актыўных супрацоўнікаў устаноў культуры, адмовы музыкам і артыстам у правядзенні канцэртаў, адвольныя затрыманні, выклікі на допыты, спробы пранікнення ў кватэры, арышты за карыстанне гістарычнай сімволікай ды шмат іншага.

юл