Беларуская Служба

Міністэрства інфармацыі блакуе люстэркі незалежных сайтаў

07.05.2021 14:17
У канцы сакавіка рэжым спрасціў працэдуру блакавання люстэрак сайтаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Рэжым Лукашэнкі з сённяшняга дня пачаў блакаваць доступ да сайта-люстэрка «Белсата» blstv.eu. Старонка або не грузіцца, або выдаецца стандартная заглушка правайдэраў пра тое, што доступ да рэсурсу закрыты на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.

У канцы сакавіка рэжым спрасціў працэдуру блакавання люстэрак сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа закрываць доступ да іх па ходу. 13 красавіка быў закрыты доступ да люстэрка сайта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Naviny.online. Рэдакцыя Kyky.org змяніла ўжо 10 адрасоў, заблакаваных Мінінфармам.

Летась 21 жніўня ў Беларусі заблакавалі больш як 70 сайтаў, у тым ліку Радыё «Свабода», «Белсата», «Еўрарадыё», праваабарончага цэнтра «Вясна» ды іншых рэсурсаў.

вс