Беларуская Служба

Палітвязня Уладзіміра Малахоўскага этапавалі ў калонію «Воўчыя норы»

18.06.2021 11:03
Незадоўга да гэтага віцябляніна пазбавілі пенсіі і групы па інваліднасці.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Калонія «Воўчыя норы» знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці і лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі. Калі дакладна этапавалі Уладзіміра – невядома. Навіну паведамілі жонцы палітвязня, калі яна прыйшла ў СІЗА аддаць перадачу. Незадоўга да этапавання Уладзіміра Малахоўскага пазбавілі групы інваліднасці і пенсіі – 250 рублёў.

Уладзімір Малахоўскі хворы на анкалогію. Па вырашэнні суду да 25 чэрвеня палітвязню патрэбна заплаціць 3000 рублёў кампенсацыі «пацярпелым» міліцыянтам. Знайсці такія грошы будзе вельмі праблематычна, на маёмасць Уладзіміра накладзены арышт.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск