Беларуская Служба

У Беларусі 571 палітвязень. Сумны спіс прырастае амаль кожны дзень.

20.07.2021 09:48
Сярод палітвязняў цяпер і прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, у якіх масава прайшлі ператрусы і затрыманні на мінулым тыдні, і 33 журналісты.
ІлюстрацыяPAP/EPA/STRINGER

Cтанам на раніцу 19 ліпеня ў спісе палітвязняў налічвалася 562 чалавек. Пад вечар іх ужо 571. Праваабаронцы вырашылі дадаць адразу дзевяць чалавек. Палітвязнямі прызналі Юлію Гарачка, Яўгена Бабака, Цімура Газізава, Аляксандра Юрчыка, Івана Пацейчука, Максіма Імхавіка, Андрэя Тарасаўца, Уладзіміра Мацюха, Вячаслава Яльніцкага. Сумесную заяву аб гэтым зрабілі Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

«Прававая ініцыятыва»; Беларускі дакументацыйны цэнтр і «Беларускі Хельсінкскі Камітэт».

Сярод палітвязняў цяпер і прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, у якіх масава прайшлі ператрусы і затрыманні на мінулым тыдні, і 33 журналісты. Усе гэтыя асобы не здзяйснялі тых учынкаў, што ім прыпісвае ўлада, і іх пераслед палітычна носіць матываваны характар.

Казімір Шчадковіч, Мінск


11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.

Год таму пачаўся працэс, які вядзе да незваротных зменаў у дзяржаве і ў свядомасці беларускага грамадства

20.07.2021 09:28
Тое, што адбылося на працягу апошняга года, будуе новую нацыю.

У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, «каб не ўцяклі за мяжу»

19.07.2021 19:33
Не затрымалі толькі непаўналетняга Шатохіна.