Беларуская Служба

Ціханоўская: У Палаце прадстаўнікоў ЗША з'явіцца беларускі Кокус

21.07.2021 08:33
Святлана Ціханоўская расказала пра першыя вынікі візіту ў ЗША.
      ,   -      ,   ,
Дэмакратычныя сенатары Дзік Дурбін і Жанна Шахін, а таксама сенатар-рэспубліканец Дэн Саліван размаўляюць з Святланай Ціханоўскай, Капітолій у Вашынгтоне, ЗШАPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. «Народ Беларусі чакае ад ЗША рашучых дзеянняў – чым мацней будуць меры ціску на рэжым, тым хутчэй яны дасягнуць мэты. Амерыка ўжо прызнала Лукашэнку нелегітымным, і цяпер трэба прызнаць яго злачынным. Учора на сустрэчы з Блінкенам я сказала, што мы будзем працягваць змагацца за свабоду Беларусі, з міжнароднай падтрымкай або без – але салідарнасць іншых краін зробіць гэты шлях менш балючым і больш хуткім», – расказала Ціханоўская.

Яна таксама наведала Белы дом і сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. «Апошні візіт прадстаўніка беларускага народа ў Белы дом быў 28 гадоў таму – у 1993 годзе сюды прыязджаў Станіслаў Шушкевіч. З таго часу шмат што змянілася – да ўлады прыйшоў рэжым, а наша краіна амаль на 30 гадоў застыла ў часе і знікла з парадку ЗША. І цяпер самы час яе вярнуць», – гаворыць Ціханоўская.

Яна паведаміла, што ў Палаце прадстаўнікоў ЗША зʼявіцца беларускі Кокус – гэта група амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць па тэме Беларусі. «Проста параўнайце – многія краіны маюць прадстаўнічыя групы ў ЗША дзясяткі гадоў – а зараз, нарэшце, і Беларусь атрымала гэтае прызнанне. І мы працуем, каб такая група зʼявілася і ў Сенаце», – зазначыла Ціханоўская.

Пасля Вашынгтона працягнуцца працоўныя сустрэчы ў Нью-Ёрку і іншых гарадах.

ав