Беларуская Служба

Улады пачалі масавую ліквідацыю грамадскіх арганізацый

23.07.2021 12:41
Гэта вынікае з дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Ілюстрацыйны здымак фота: Pixabay/geralt/CC0 Creative commons

Дзясяткі грамадскіх арганізацый, у многіх з якіх 14 ліпеня прайшлі ператрусы, знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі. Гэта вынікае з дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У дачыненні да арганізацый, зарэгістраваных у Мінску, рашэнні прынятыя Мінскім гарвыканкамам і датаваныя адным чыслом – 22 ліпеня.

Так, у працэсе ліквідацыі знаходзяцца:

- асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»;
- праваабарончая арганізацыя Human Constanta;
- асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі» (ОЕЭК);
- Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
- Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі «ЮларКонсалт»;
- Беларускі нацыянальны савет «РАДА»;
- Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў;
- сацыяльна-дабрачыннае ўстанова «ИменаМедиа»;
- журналісцкая майстэрня «Прэс-клуб»;
- Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»;
- інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт»;
- Youth Labor Rights;
- European Youth Parliament;
- Цэнтр экалагічных рашэнняў;
- праваабарончая платформа «Тэрыторыя правоў»;
- Маладзёжная прававая ініцыятыва;
- кансультатыўна-асветніцкая ўстанова па ахове прыроды «Экосреда»;
- асветніцкай установы «Сацыяльныя інтэрвенцыі»;
- інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»;
- прыватная асветніцкая ўстанова «Офіс прасоўвання ініцыятыў»;
- Цэнтр аматараў жывёл «ЛАВБРИЛ»;
- культурна-асветніцкая ўстанова «Асет»;
- Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў;
- культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»;
- рэгіянальны цэнтр экспертызы «Экодемия»;
- культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»;
- культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіцця «Агульная Будучыня»;
- інфармацыйнае асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»;
- Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»;
- прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»;
- прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»;
- Магілёўскі моладзевы цэнтр;
- сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ«;
- прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»;
- Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў »Прасторы«;
- праваабаронча-асветніцкая ўстанова «Ваколіца»;
- прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Лідар новай эпохі».

Раней Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазовы аб ліквідацыі РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр», які ўзначальвае нобэлеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч, і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Навіны/нг