Беларуская Служба

Яшчэ адзін апазіцыйны палітык і журналіст пакінуў Беларусь

23.07.2021 11:50
Яраслаў Раманчук з'ехаў ва Украіну пасля таго, як сілавікі правялі ператрус у ягонай кватэры.
Яраслаў Раманчукфота: "Віцебская вясна"

Яраслаў Раманчук – адзін з апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Яраслаў польскага паходжання, ён добра валодае польскай мовай і зʼяўляецца членам Саюзу палякаў Беларусі.

Раманчук прафесійна працуе незалежным эканамістам. Тыдзень таму ў ягоным Навукова-даследчым цэнтры Мізеса адбыўся вобшук.

Яраслаў Раманчук – яшчэ адзін вядомы беларус, які нядаўна пакінуў радзіму. Гэта вынік хвалі рэпрэсіяў супраць незалежных арганізацый і ператрусаў у дамах апазіцыйных актывістаў.

У гэтым месяцы Беларусь пакінулі, між іншым, вядомы аглядальнік Валерый Карбалевіч, грамадская актывістка Ніна Шыдлоўская і журналісты Таццяна Каравянкова, Віталь Цыганкоў ды Дзмітрый Лукашук.

У. Пац/нг