Беларуская Служба

Запрашаем у Воршу на мерапрыемства ў доме, дзе жыў У. Караткевіч

23.07.2021 15:29
Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў.
    , 1951
Уладзімір Караткевіч у студэнцкія гады, 1951 годБеларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі/грамадскі набытак

Заўтра ў 18 гадзін у Воршы адбудзецца культурнае мерапрыемства, прысвечанае памяці Уладзіміра Караткевіча.

Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) прачытае эсэ «Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы». Чытанне адбудзецца ў Воршы на вуліцы Караткевіча, 19, (былая вуліца Касманаўтаў), дзе жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў.

Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча.

Фэйсбук/нг