Беларуская Служба

Базіліка ў Будславе аказалася пашкоджанай у большай ступені, чым меркавалася

24.07.2021 11:09
Пажар, які адбыўся 11 мая, знішчыў дах святыні ў Будславе.
Narodowe Sanktuarium w Budsławiu na północy Białorusi
Narodowe Sanktuarium w Budsławiu na północy Białorusi Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Нядаўні пажар пашкодзіў нацыянальную базіліку ў Будславе ў большай ступені, чым меркавалася. Пра гэта сведчыць справаздача спецыялістаў, зробленая пасля агляду касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
На сайце каталіцкага касцёла ў Беларусі «catholic.by» паведамляецца, што найбольш пацярпелі цагляныя канструкцыі купала, у якіх з'явіліся расколіны, была пашкоджана знешняя тынкоўка, унутраная тынкоўка купала пачала абсыпацца.

З-за ўмоў надворʼя і вільгаці пад пагрозай знаходзяцца каштоўныя фрэскі. Эксперты палічылі неабходным умацаваць падмуркі, паколькі іх зношанасць складае 55%. Адна з цяжкасцяў, з якой сутыкнуліся пры абнаўленні спаленай святыні – гэта амаль поўная адсутнасць архіўных матэрыялаў па будынку касцёла.

Інтэрнэт-газета «Nawiny» нагадвае, што пажар, які адбыўся 11 мая, знішчыў дах святыні ў Будславе. На рамонт ужо сабраны амаль мільён рублёў. Больш за палову сабраных грошай ужо былі выдадзеныя на ахоўныя работы, будаўніцтва часовага даху і аванс праектнай арганізацыі.

У. Пац/нг