Беларуская Служба

Беларускае аб’яднанне рабочых рыхтуецца да масавага нацыянальнага страйку

28.07.2021 15:29
Страйк будзе аб'яўлены, калі 2/3 працоўнага насельніцтва будзе гатовая да забастоўкі.
.
.фота: Сяргей Дылеўскі

Паводле плану, спыняцца ўсе буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, а сотні тысяч рабочых выйдуць з палітычнымі патрабаваннямі.

Старшыня Беларускага аб'яднання рабочых, былы лідар стачкі МТЗ Сяргей Дылеўскі заяўляе, што ідзе падрыхтоўка на заводах. Пра дакладны дзень забастоўкі Дылеўскі не кажа:

- Мы далі сабе задачу, ні ў якім выпадку не паведамляць пра старт забастоўкі ў дакладны дзень, напрыклад 5 жніўня. Людзі самі для сябе павінны вырашыць, калі яны гатовыя. Першапачатковая задача: заяўляць пра пачатак страйку толькі тады, калі мы будзем сапраўды бачыць, што 2/3 працоўнага насельніцтва гатовыя да забастоўкі.

Інфармацыя на заводах перадаецца ў вуснай форме, адзначыў Сяргей Дылеўскі.

яс