Беларуская Служба

Пацярпелы на пратэстах у Мінску атрымаў у Польшчы пратэз нагі

28.07.2021 17:50
Дзякуючы намаганням Беларускага дому ў Варшаве і Беларускай дыяспары ў Францыі Сайкоўскі пачаў нармальна хадзіць.
Георгій Сайкоўскіhttps://www.facebook.com/BelaruskiDom

33-гадовы Георгій Сайкоўскі, які ў падчас мірных пратэстаў у Мінску ў мінулым годзе страціў нагу, атрымаў дапамогу ў Польшчы.

Дзякуючы намаганням Беларускага дому ў Варшаве і Беларускай дыяспары ў Францыі Сайкоўскі атрымаў пратэз нагі і пачаў нармальна хадзіць

Гісторыя Георгія Сайкоўскага, 33-гадовага мінчаніна, у мінулым годзе атрымала шырокае асвятленне ў СМІ. Георгій быў мірным пратэстантам абураным вынікамі сфальсіфікаваных выбараў.
Супрацоўнікі АМАП яго ўразілі аглушальнай гранатай, а частка нагі была ампутаваная з-за сур'ёзнага асколкавага ранення. Міліцыя планавала прыцягнуць Сайкоўскага да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Георгій у пачатку лістапада ён адправіўся ў Польшчу, дзе, удзельнічаючы ў праграме дапамогі Беларускага дому для рэпрэсаваных, правёў некалькі тыдняў на рэабілітацыі ў санаторыі ў Душніках-Здруй, а потым скарыстаў паслугі і парады спецыялістаў у Варшаве.

Беларускі дом (са сродкаў, сабраных на сайце zrzutka.pl) у супрацоўніцтве з Беларускай дыяспарай у Францыі амаль роўнымі часткамі прафінансавалі пратэз, кошт якога амаль 16 500 тысяч злотых (3600 еўра).

яс