Беларуская Служба

Роўна год таму памагатыя Лукашэнкі забілі Аляксандра Тарайкоўскага

10.08.2021 14:33
Сёння, у першую гадавіну забойства Аляксандра Тарайкоўскага, на «Пушкінскай» зноў зʼявіліся кветкі.
Адзін з напісаў на мемарыяле Аляксандру Тарайкоўскаму Крыніца: чытач tut.by

10 жніўня спаўняецца год з часу забойства ў Мінску пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Крымінальная справа па яго забойстве так і не была пачатая.

34-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Тарайкоўскі ўдзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго застрэлілі на другі дзень актыўнага супрацьстаяння сілавікоў і пратэстоўцаў каля станцыі метро «Пушкінская» (каля 23-й гадзіны 10 жніўня), перадае euroradio.

Па аператыўна агучанай версіі МУС, у руках Аляксандра Тарайкоўскага быццам узарвалася выбуховае прыстасаванне. Аднак шматлікія відэа абверглі гэтыя словы. На іх бачна, што мужчына з пустымі паднятымі рукамі стаяў насупраць шэрагу сілавікоў (па некаторай інфармацыі, гэта былі байцы спецпадраздзялення). Пасля адзін з сілавікоў у яго стрэлілі і Тарайкоўскі ўпаў. Толькі ў лютым 2021 года тагачасны старшыня СК Іван Наскевіч прызнаў, што ў Тарайкоўскага стралялі сілавікі.

У Аляксандра Тарайкоўскага была сям'я, па ім засталася маленькая дачка. Яшчэ ў жніўні 2020-га каля станцыі метро «Пушкінская» утварыўся народны мемарыял Аляксандра Тарайкоўскага. Аднак улады яго знішчылі. Усіх, хто спрабуе там ушанаваць памяць пратэстоўца, намагаюцца затрымаць. Раней былі прызначаны некалькі рэальных тэрмінаў зняволення тым, хто ўшаноўваў памяць забітага. Сёння, у першую гадавіну забойства Аляксандра Тарайкоўскага, на «Пушкінскай» зноў зʼявіліся кветкі.

эж


Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

Дзясяткі тысяч чалавек прымалі ўдзел у Маршы герояў

13.09.2020 16:45
Сілавікі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна, кідаліся на жанчын, мужчын, усіх хапалі.

Уцякач з Беларусі: Магчыма яны былі пад псіхатропамі, інакш я не магу патлумачыць зверствы АМАП-у

07.10.2020 14:56
«Журналісты бралі ў мяне каментар у Маскве, каля беларускай амбасады. На падставе гэтага ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу і ўзялі падпіску аб нявыезде» .

Суд у Мінску вынес пакаранне за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага

08.12.2020 10:07
Справы аб смерці ўдзельніка пратэсту няма.

Улады імкнуцца апаганіць месца народнага мэмарыялу ў памяць Тарайкоўскага

13.05.2021 13:53
На месцы, дзе застрэлілі Аляксандра Тарайкоўскага, паставілі закрытую сметніцу.

Уцякач з Беларусі: Наша будучыня можа быць шчаслівай толькі, калі Беларусь будзе свабоднай

09.08.2021 09:09
За апошні год наш герой, як і ўся Беларусь перажыў трансфармацыю – з абыякавага абывацеля ён ператварыўся ў грамадзяніна, удзельніка стачкі, затрыманага на суткі.