Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя: прафагляды прыпыніць, рашэнне аб лячэнне ў стацыянары прымае бальніца

22.09.2021 14:43
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала распараджэнне, якое тычыцца пытанняў арганізацыі меддапамогі пацыентам з каранавірусам.
.
.PAP/EPA/BAGUS INDAHONO

Прафілактычныя медагляды прыпыніць, на канферэнцыі – толькі прышчэпленым. Учора Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала распараджэнне, якое тычыцца пытанняў арганізацыі меддапамогі пацыентам з каранавірусам, піша zerkalo.io.

У дакуменце ідзе гаворка пра наступныя пункты:

Бальніцам дазволілі самастойна прымаць рашэнні аб прыпыненні і (або) аднаўленні планавай шпіталізацыі пацыентаў, з улікам наяўнай эпідсітуацыі і сваіх магчымасцяў;

Распарадзіліся прыпыніць правядзенне прафілактычных медаглядаў за выключэннем некаторых, пералічаных ў інструкцыі Міністэрства аховы здароўя № 74 ад 29 ліпеня 2019 году;

Удзельнічаць у вочных семінарах, канферэнцыях, з'ездах можна толькі спецыялістам, якія атрымалі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 і якія маюць сертыфікат або даведку;

Для медыкаў зацвердзілі інструкцыю аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюль або кіслароднай маскі.

Нагадаем, 14 верасня Міністэрства аховы здароўя паведамляў, што ў Беларусь прыйшла чарговая хваля COVID-19. З 23 жніўня ў Беларусі штодня фіксуецца больш за 1000 выпадкаў заражэння каранавірусам.

ав

Урад Польшчы рэкамендуе трэцюю дозу вакцыны супраць COVID-19

21.09.2021 16:22
Рэкамендацыя тычыцца медыцынскіх работнікаў і людзей старэйшых за 50 гадоў.