Беларуская Служба

Старшая дарадца ў Фондзе дамоў правоў чалавека павіншавала праваабаронцу Леаніда Судаленка з Днём нараджэння

23.09.2021 15:58
Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. 
Анэ Тусвік Бондэhttps://www.youtube.com/watch?v=h2ScoGRcOLw

Анэ Тусвік Бондэ, старшая дарадца ў Фондзе дамоў правоў чалавека, павіншавала праваабаронцу «Вясны» Леаніда Судаленку з Днём нараджэння, – паведаміла «Вясна»

Сёння ў Леаніда Судаленкі дзень нараджэння. Яму спаўняецца 55 гадоў. Але ён не можа адсвяткаваць яго з сябрамі і калегамі, таму што ён, як і шмат іншыя беларусы, сядзіць у турме.

«Упершыню я сустрэлася з Леанідам у 2007 годзе ў Вільні, і мне было вельмі цікава сачыць за ім, каб пабачыць, як ён укараняў міжнародныя стандарты ў Беларусі. Ён мае асаблівую прагу да справядлівасці. Але зараз ён вось ужо 8 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць, за тое, што ён быў юрыстам, пастаянна абараняў актывістаў, журналістаў у сваім родным рэгіёне ад імя ПЦ «Вясна». У гэтыя дні ён сам на лаве падсудных. Ён напісаў, што «цёмныя справы робяцца за зачыненымі дзвярыма«. Я зрабіла некалькі паштовак і буду працягваць дасылаць паштоўкі Леаніду. Я раблю гэта, каб ён помніў і ведаў, што мы не забылі пра яго, што яго праца мае значэнне.

Дарагі Леанід, ад мяне і Фонду дамоў правоў чалавека віншую цябе з днём нараджэння. Мы з Вамі! Да хуткай сустрэчы!»- сказала ў відэавіншаванні старшая дарадца ў Фондзе дамоў правоў чалавека Анэ Тусвік Бондэ.

яс