Беларуская Служба

У Вільні пачалася канферэнцыя беларусаў свету

24.09.2021 14:14
Сустрэча ладзіцца, каб павялічыць дапамогу беларусам унутры краіны, нагадаць свету пра сітуацыю ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://bydiaspora.net/

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў.

Беларуская Дыяспара сыграла надзвычай важную ролю падчас пратэстаў 2020-2021 году. Беларусы свету выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў, падтрымлівалі ініцыятывы і страйкамы, працавалі з замежнымі палітыкамі, уздымалі пытанні ў замежнай прэсе. Поруч з традыцыйнымі суполкамі з'явіліся дзясяткі арганізацый і ініцыятыў, якія сталі неад'емнай часткай беларускага дэмакратычнага руху.

Канферэнцыя беларусаў свету ў Вільні ладзіцца, каб абмеркаваць план і стратэгію перамен, праекты і кампаніі беларускай дыяспары, а таксама каардынацыю паміж ініцыятывамі, Офісам Святланы Ціханоўскай, НАУ і Каардынацыйнай радай.

юл