Беларуская Служба

У дачыненні да Ціханоўскай і Латушкі распачалі яшчэ адну крымінальную справу

13.10.2021 12:03
«Абвінавачаныя стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады, упраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой». 
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У дачыненні да Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі распачата яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 382 Крымінальнага кодэкса (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы), паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушку па ўзгадненні з іншымі ўдзельнікамі змовы ў парушэнне патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады, упраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І працягваючы свае злачынныя дзеянні ўступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», – заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Санкцыі па артыкуле 382 КК прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская разам з былым дыпламатам і экс-кіраўніком тэатра ім. Янкі Купалы Паўлам Латушкам ужо праходзяць па некалькіх крымінальных справах, у ліку якіх стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і падрыхтоўка тэракту групай асобаў.

ав

Валанцёр штабу Ціханоўскай атрымаў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў «хіміі»

12.10.2021 15:07
Аляксандр Дабрыянік беларускай праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітычным зняволеным.