Беларуская Служба

«Транснефть» плануе прыпыніць працу ў Беларусі

14.10.2021 13:12
Расійская кампанія вінаваціць у абкладанні высокімі падаткамі беларускія ўлады.
Ілюстрацыйны здымакnaviny.by

Расійская кампанія «Транснефть» дапускае прыпыненне працы даччынага прадпрыемства ў Беларусі - «Захад-Транснафтапрадукт» якое знаходзіцца ў Мазыры і пастаўляе дызельнае паліва з расійскіх і беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў транзітам праз Беларусь у Венгрыю і Латвію. Пра гэта паведаміў журналістам у Маскве прэзідэнт кампаніі Мікалай Токараў.

Ён абвінаваціў беларускія ўлады ў стварэнні непрымальных для вядзення бізнесу ўмоў: «Мы лічым, што эканамічнае становішча нашага прадпрыемства пагоршана штучна, на жаль, уладамі ды ведамствамі Беларусі. Мы лічым несправядлівым увядзенне вар'яцкіх падаткаў: па 50% за экалогію, 50% яшчэ за нешта », перадае «Коммерсант».

Паводле слоў Токарава, беларуская «дачка» стратная, таму кіраўніцтва расійскай кампаніі рыхтуецца да яе закрыцця. «Прадпрыемства абяскроўлена, там працуе 700 чалавек», - адзначыў ён.

юл